Прэзідэнт Турцыі прымусіў Пуціна чакаць — ВІДЭА

Уладзімір Пуцін / скрыншот відэа
Уладзімір Пуцін / скрыншот відэа

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін апынуўся ў нязвыклай для сябе ролі — вымушанага чакаць. Звычайна на сустрэчах і перамовах ён сам з'яўляецца са спазненнем. У гэты раз яму прыйшлося чакаць калегу — турэцкага прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Пуцін і Эрдаган, а таксама прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі напярэдадні прымалі ўдзел у саміце краін-гарантаў Астанінскага працэсу садзейнічання Сірыйскаму ўрэгуляванню. Былі запланаваныя і двухбаковыя сустрэчы. На сустрэчу з Пуціным Эрдаган спазніўся.

"Расійскі прэзідэнт пад камерамі прастаяў у няёмкасці хвіліны тры, не менш",піша карэспандэнт гаезты "Коммерсант" Андрэй Калеснікаў, які асвятляў гэты візіт.

Паводле яго слоў, Эрдаган затрымаўся з-за прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова — убачыў таго ў калідоры і вырашыў пагутарыць.

"Даўно мяне не бачыў..." — збянтэжана апраўдваўся потым, па словах Калеснікава, Пяскоў.

Падчас гэтай паездкі Пуцін таксама заявіў, што Расія не будзе перашкаджаць вывазу украінскага збожжа, але пры адной умове: калі з РФ здымуць санкцыі, звязаныя з пастаўкай расійскага збожжа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі