Прэзідэнт Мадагаскара аб'явіў пра вынайдзены адвар-прэпарат Covid Organics

Прэзідэнт Мадагаскара аб'явіў пра вынайдзены адвар-прэпарат Covid Organics

Прэзідэнт Мадагаскара Андры Радзуэліна аб'явіў пра вынайдзены адвар-прэпарат Covid Organics. Ён назваў яго "лекамі ад каранавіруса". Мясцовыя навукоўцы ж кажуць толькі пра "умацаванне імуннай сістэмы". Іх напой найперш прызначаны для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі. Пры гэтым навукоўцы прызнаюць, што клінічныя тэсты яшчэ не скончыліся, паведамляе rfi.fr.

Склад адвару ўладамі Мадагаскара трымаецца ў таямніцы. Вядома толькі, што яго прыгатавалі з мясцовых траваў, у тым ліку і з палына. Андры Радзуэліна правёў прэзентацыю "лекаў", на якой аб'явіў, што, "дзякуючы прэпарату", два чалавекі ўжо "ачунялі". На Мадагаскары зафіксаваны 121 выпадак заражэння каранавірусам. Верагодна, усіх гэтых людзей будуць паіць адварам з траваў. Прэзідэнт Мадагаскара хоча "як мага шырэй" распаўсюдзіць "лекі", каб абараніць насельніцтва краіны ад COVID-19. Радзуэліна сцвярджае, што Covid Organics хацелі б атрымаць і ў замежжы.

На раніцу 22 красавіка ў свеце налічваецца 2 млн 564,5 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі больш за 177 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі