Прэзідэнт Літвы заявіў у ААН, што Беларусь спрабуе аказаць палітычны ціск на ЕС

Прэзідэнт Літвы заявіў у ААН, што Беларусь спрабуе аказаць палітычны ціск на ЕС

21 верасня прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас выступу ў Генасамблеі ААН ў Нью-Ёрку некалькі хвілін гаварыў пра Беларусь. Ён прыгадаў падзеі апошняга года ў нашай краіне.

"З вялікім сумам я згадваю падзеі мінулага года ў Беларусі, — гаварыў Наўседа. — Рэальны пратэсны рух, які ўзнік пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, быў жорстка падаўлены. Незалежныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці і СМІ вымушаны былі замаўчаць...".

Літоўскі прэзідэнт згадаў пра масавыя затрыманні, пра збіццё і катаванні пратэстоўцаў у нашай краіне.

"Безадказныя дзеянні беларускіх уладаў могуць сур'ёзна адбіцца на міжнароднай бяспецы, — працягваў Гітанас Наўседа. — Мы ўжо ўбачылі гэта тады, калі 23 траўня быў захоплены і гвалтоўна пасаджаны рэйс Ryanair... Такія дзеянні можна лічыць актам дзяржаўнага тэрарызму".

Таксама прэзідэнт Літвы заявіў, што "беларускі рэжым... правярае новыя метады гібрыдных дзеянняў". "На працягу ўжо некалькіх месяцаў Літва вымушана вырашаць праблему беспрэцэдэнтных гібрыдных нападак, — працягваў ён гаварыць на беларускую тэматыку. — Напрыклад, за кошт штучнага стварэння і перанакіравання плыняў мігрантаў без дакументаў, Беларусь спрабуе аказаць палітычны ціск на Еўрапейскі саюз".

Наўседа заклікаў ААН вырашыць гэтую праблему. Таксама ён нагадаў і пра праблему Беларускай АЭС.

Пра Беларусь у сваім выступе згадаў і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі