Прэзентацыя: Саўндтрэк да фільма "Называйце гэта, як хочаце" ад Сашы Захарык

Прэзентацыя: Саўндтрэк да фільма "Называйце гэта, як хочаце" ад Сашы Захарык

Саша Захарык напісала песню "Не о нас", якая стала саўндтрэкам да кароткаметражкі "Называйце гэта, як хочаце". На пост-прадакшн фільма грошы збіраліся з усяго свету на краўфандынгавай платформе "Вулей". За першыя 20 дзён патрэбныя 60 мільёнаў беларускіх рублёў былі сабраныя. Гэта стала першым выпадкам стоадсоткавага збору сродкаў на праект са сферы кіно ў гісторыі сучаснай Беларусі.


"Песню я напісала дастаткова даўно, — распавядае Саша. — І пасля таго, як рэжысёр Кірыл Галіцкі выслаў мне прыблізны сцэнарый фільма, я адразу ж узгадала пра гэтую сваю песню і падумала, што яна добра адлюстроўвае змест карціны. У самім фільме раскрываецца звычайная гісторыя звычайнага чалавека, якая можа адбыцца з кожным з нас. Песня такая ж простая і вельмі добра спалучаецца з фільмам".

 

Калі сабраная на "Вулеі" сума вырасце хаця б на 10 мільёнаў, аўтары фільма абяцаюць зняць Сашы Захарык, якая таксама з'явіцца ў адным з эпізодаў стужкі, кліп на трэк "Не о нас".


Падтрымаць праект можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі