Прэзентацыя на Еўрарадыё: трэк №5 з "Числительные/Numerals" ад Drum Ecstasy

Drum Ecstasy прэзентуюць на Еўрарадыё доўгачаканы, апошні трэк свайго самага свежага ЕР "Числительные/Numerals". Трэк мае назву "5.40" і прысвячаецца часу, у які быў скончаны запіс:


"Песня гучыць у памеры 5/4 і мусіла адпаведна называцца. Аднак, мы скончылі яе запісваць у 5 гадзін 40 хвілін, таму вырашылі, што гэта добрая назва", ― распавядае лідар бубначоў Філіп Чмыр.


Трэк "5.40" мусіў з'явіцца яшчэ ў снежні. Паралельна гурт граў прэзентацыйныя канцэрты на разагрэве ў "Ляпіса Трубяцкога". Аднак не зраслося: спачатку захварэлі музыкі, потым гукарэжысёр, потым Новы год, а затым падзеі ва Украіне.


Цяпер ЕР "Числительные/Numerals" маюць сваю поўную версію. Днямі пласцінка з'явіцца на сэрвісе "Яндэкс. Музыка".


У бліжэйшых планах гурта прэзентацыя двух новых праектаў. Адзін з іх ― Drum Ecstasy feat. HiDDeNname, які ўпершыню быў прадстаўлены падчас фестывалю "Канскія львы" у Мінску. У калабарацыі з HiDDeNname бубначы пакажуць фрык-дыска.

У іншым праекце Drum Ecstasy загучаць з вакалам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі