Прэзентацыя на Еўрарадыё: Сінгл "Цемра" ад гурта Nizkiz (слухаць)

Прэзентацыя на Еўрарадыё: Сінгл "Цемра" ад гурта Nizkiz (слухаць)

Гурт Nizkiz прадстаўляе на Еўрарадыё свой новы сінгл "Цемра". Першапачаткова трэк мусіў увайсці ў другі альбом гурта "Лiрика", аднак, праслухаўшы матэрыял, музыкі вырашылі, што "Цемра" усё ж выбіваецца з агульнага кантэксту альбома, таму варта яе прытрымаць.


"Мы крыху вырашылі паэксперыментаваць з драматургіяй песні. З аднаго боку, там ёсць новыя для нас фішкі, з іншага, мы хацелі, каб гэта было пазнавальна. Таму атрымаўся такі сінтэз. І нам гэта падабаецца", — распавядае фронтмэн гурта Аляксандр Ільін.

 

Жывая прэзентацыя "Цемры" адбудзецца 11 лістапада падчас вялікага сольніка Nizkiz у мінскім клубе Re:Public.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі