Прэм'ер-міністр Літвы назвала Лукашэнку "апазіцыянерам", а яго рэжым "крывавым"

Прэм'ер-міністр Літвы назвала Лукашэнку "апазіцыянерам", а яго рэжым "крывавым"

Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце назвала рэжым Аляксандра Лукашэнкі "крывавым". У пятніцу яна сустрэлася са Святланай Ціханоўскай.

"Вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій, свабодныя, дэмакратычныя выбары — найважнейшыя крокі, якіх патрабуюць беларусы, цытуе словы прэм'ера Delfi. — Таго ж патрабуе Літва і ўвесь дэмакратычны свет".

Шыманіце заявіла, што Літва выказваецца за далейшы ціск на ўлады Беларусі, за пашырэнне санкцый ЕС. "Не беларусы, якія змагаюцца за свабоду і фундаментальнае права вырашаць свой лёс, — апазіцыя, крывавы рэжым Аляксандра Лукашэнкі даўно пераўтварыўся ў апазіцыю для жыхароў сваёй краіны", — падкрэсліла літоўскі прэм'ер.

Напярэдадні старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ заявіла, што беларусы "хочуць свабоды, яны хочуць выбіраць уласнае кіраўніцтва, яны хочуць дэмакратыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі