Праз візіт кіраўнікоў краін СНД у Мінску абмяжуюць рух
З 8 па 10 кастрычніка сталічная ДАІ рэкамендуе больш карыстацца грамадскім транспартам.
Рух на цэнтральных вуліцах абмяжуюць у сувязі з прыбыццём у Мінск прэзідэнта Туркменістана і пасяджэннем кіраўнікоў дзяржаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, паведамляе БелаПАН.