Вы тут

Прайшло першае пасяджэнне аргкамітэта Чарнобыльскага Шляху — 2019

З архіву Еўрарадыё

2 красавіка ў Мінску адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта сёлетняга Чарнобыльскага Шляху, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

У аргкамітэт увайшлі Партыя БНФ, партыя "Зялёныя", аргкамітэт партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", БСДП, ПАГА “Рух за свабоду”, АГП, Рух салідарнасці "Разам", грамадскае аб’яднанне "Экадом".

Аргкамітэт вырашыў правесці традыцыйную жалобную акцыю ў пятніцу, 26 красавіка. Яе мэта — прыцягнуць увагу грамадства да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступстваў, а таксама да праблемаў развіцця атамнай энергетыкі. Акрамя таго акцыя будзе пратэстам супраць Астравецкай АЭС як пагрозы нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Падаць заяку на Чарнобыльскі Шлях арганізатары плануюць у наступны панядзелак, 8 красавіка.