Прайшлі затрыманні ў памежных з Украінай раёнах

Затрыманыя на Гомельшчыне / Скрыншоты з відэа сілавікоў

Затрыманыя на Гомельшчыне / Скрыншоты з відэа сілавікоў

Прайшлі затрыманні ў памежных з Украінай раёнах Гомельскай вобласці. У Хойніцкім і Брагінскім раёнах сілавікі схапілі не менш за сем чалавек. Чацвёра з іх пенсійнага ўзросту.

Жыхароў Хойнікаў, Брагіна і Камарына абвінавачваюць у падпісках на суполкі ў "Аднакласніках", якія ў РБ прызнаныя "экстрэмісцкімі" ("распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў").

Затрыманні не спыняюцца па ўсёй Беларусі. Нярэдка сілавікі арганізуюць "зачысткі" асобных прадпрыемстваў ці арганізацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі