Да затрыманага хлопца ў ГУБАЗіК прывялі прапагандыста Азаронка
![Андрэй Гурэўскі / Instagram](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/310886987_511835063728223_9094341270393478150_n111-ykigy.jpg.jpg.webp?itok=z_LoWQyd)
Андрэй Гурэўскі / Instagram
Да затрыманага хлопца ў ГУБАЗіК прывялі прапагандыста Рыгора Азаронка. Сцвярджаецца, што малады чалавек напісаў пра яго "абразлівы твіт". Сілавікі знялі кароткае відэа пра іх "размову". Затрыманы (ён быў у кайданках) сказаў, што ён "проста хацеў падзяліцца сваімі думкамі" пра Азаронка. Прапагандыст жа заявіў, што "трэба было свае думкі ў твар казаць, а не бегчы ў Twitter".
Сілавікі пішуць, што дома ў затрыманага знайшлі "забароненую сімволіку" і "крамольную" кнігу па гісторыі Беларусі ("Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай" Яўгена Анішчанкі — Мінск, 2003). Рыгор Азаронак перадаў хлопцу кнігу Фёдара Дастаеўскага "Злачынства і пакаранне".
Па якіх артыкулах абвінавачваюць затрыманага, невядома. На відэа ён кажа, што адпраўляў фотаздымкі ў чат-боты "экстрэмісцкіх" тг-каналаў.
Як піша "Наша ніва", затрыманы — гэта 24-гадовы Андрэй Гурэўскі з Наваполацка. Нядаўна ён напісаў у Twitter: "Фу, Божа, са мной у трэнажорцы Азаронак". Прапагандыст наведвае залу Gym24, якая знаходзіцца каля "Белай Вежы" ў Мінску.
![Да затрыманага хлопца ў ГУБАЗіК прывялі прапагандыста Азаронка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/12312.jpg.webp?itok=a4mHg2Wx)
![Да затрыманага хлопца ў ГУБАЗіК прывялі прапагандыста Азаронка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Ani.jpg.webp?itok=kjKxiCFh)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.