Праверку смерці дзяўчынкі ў Брэсцкай дзіцячай абласной лякарні праводзіць СК

Праверку смерці дзяўчынкі ў Брэсцкай дзіцячай абласной лякарні праводзіць СК

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці дзяўчынкі ў Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Яна паведаміла, што 23 жніўня ў Следчы камітэт паступіла заява ад жыхаркі Брэста. Жанчына заявіла, што 17 жніўня 2017 года ў рэанімацыйным аддзяленні Брэсцкай дзіцячай абласной лякарні памерла яе дачка, народжаная ў 2016 годзе.

Дзяўчынку шпіталізавалі ў лякарню 27 ліпеня, калі ў яе павысілася тэмпература да 39 градусаў. Праз некалькі тыдняў дзіця памерла ў лякарні. 

Дарэчы, 15 жніўня ў Следчы камітэт паступіла яшчэ адна заява па факце смерці дзяўчынкі 2016 года нараджэння. Яна памерла ў той самай лякарні 29 чэрвеня. Яе шпіталізавалі ў лякарню 22 чэрвеня 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі