Праваслаўны святар Уладзіслаў Багамольнікаў не выйшаў на волю пасля 14 сутак

Пасля прысуджаных 14 сутак арышту не выйшаў на волю праваслаўны святар Уладзіслаў Багамольнікаў. Як даведаўся тэлеграм-канал "Хрысціянская візія", яму прысудзілі яшчэ 15 сутак — за рэпост матэрыяла са СМІ, прызнанага "экстрэмісцкім".

Еўрарадыё распавядала, што 31 жніўня Багамольнікава брутальна затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Яны выламалі дзверы ў кватэру святара. Сілавікі пагражалі, што могуць пачаць на святара крымінальную справу.

Уладзіслаў Багамольнікаў — клірык Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі. Увосень 2020 года на Плошчы Перамен ён служыў паніхіду па забітым Раману Бандарэнку, пазней абвяшчаў галадоўку на знак салідарнасці з палітвязнем Ігарам Лосікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.