Праваахоўнікі злавілі інтэрнэт-махляроў, якія працавалі пад маскай МУС

Праваахоўнікі злавілі інтэрнэт-махляроў, якія працавалі пад маскай МУС

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці пачало крымінальную справу на групу асоб за махлярства ў інтэрнэце з дапамогай шкоднага праграмнага забеспячэння. Дзеянні падазраваных кваліфікуецца як махлярства, учыненае групай асоб у асабліва буйным памеры.

Як паведамляе сайт Следчага камітэта, выкрыць інтэрнэт-махляроў удалося з з дапамогай супрацоўнікаў аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Мінаблвыканкама.

Фігурантамі крымінальнай справы сталі пяць мужчын. Паведамляецца, што са снежня 2015 года па студзень 2016-га яны з дапамогай спецыяльных праграм пад лагатыпам Міністэрства ўнутраных спраў рассылалі апавяшчэнне пра адміністрацыйныя штрафы — ад 400 тысяч да 1 мільёна. Гэтыя фіктыўныя "штрафы" накладаліся на грамадзян за прагляд і захоўванне відэаматэрыялаў, якія змяшчаюць элементы парнаграфічнага характару. Для "аплаты штрафу" пацярпелым прапаноўвалі перавесці грошы на баланс абаненцкіх нумароў аднаго з беларускіх аператараў сотавай сувязі.

Падманутымі па справе праходзяць каля 380 чалавек. Нанесеную шкоду ацэньваюць у суму больш за 500 мільёнаў рублёў.

Падчас папярэдняга расследавання вядуцца следчыя дзеянні, накладзены арышт на маёмасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі