Праваабаронцы пачалі флэшмоб #БезПраваНаРасправу
![Праваабаронцы пачалі флэшмоб #БезПраваНаРасправу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viasna-3108.jpg.webp?itok=ovPqR9wf)
Праваабаронцы "Вясны" пачалі ў сацсетках флэшмоб з хэштэгам #БезПраваНаРасправу. Яны прапаноўваюць распавядаць пра выпадкі, калі супрацоўнікі МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў.
Нагодай для флэшмобу сталі нядаўнія выпадкі, калі ў кватэру да мінскага педыятра ўварваліся міліцыянты, падазраючы яго ў эксгібіцыянізме, а таксама міліцэйскія зачысткі на вуліцы Зыбіцкай.
У звароце гаворыцца: "Толькі адзінкі з падобных ахвяраў адважваюцца дамагацца пакарання для сваіх крыўдзіцеляў ці хаця б надаць агалоску такім інцыдэнтам. У выніку, міліцыянеры застаюцца беспакаранымі, людзі — неабароненымі ад міліцэйскага гвалту, а статыстыка МУС аб службовых злачынствах — моцна скажонай. Давайце разам прабіваць сцяну маўчання, страху і беззаконня!"
Адным з першых на прапанову праваабаронцаў адгукнуўся вядомы актывіст Павел Вінаградаў.