Праваабаронцу Андрэя Бандарэнку асудзілі на 5 сутак арышту

Яго пакаралі за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. 14 верасня ў Мінску былі затрыманыя 18 чалавек. Яны збіраліся правесці хвіліну маўчання каля следчага ізалятара №1 на вуліцы Валадарскага, дзе пры нявысветленых акалічнасцях памёр 21-гадовы мінчук Ігар Пцічкін.

У чацвер адміністрацыйную справу на праваабаронцу Андрэя Бандарэнку вярнулі ў міліцыю Маскоўскага раёна для ліквідацыі недахопаў. Пры выхадзе з будынка суда яго затрымалі міліцыянты. Праз некалькі гадзінаў суд зноў разгледзеў справу Бандарэнкі і адправіў яго за краты, інфармуе Радыё Свабода.

Суд вынес папярэджанне маці Ігара Пцічкіна, Жанне Пцічкінай, пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства. Яе прызналі вінаватай, аднак вырашылі не ўжываць штрафных санкцый ці арышту.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі