Вы тут

Пратэсты ў Польшчы: што сцвярджае БТ і што там робіцца на самай справе

Пратэсты ў Польшчы / Agencja Gazeta via Reuters

Краіна цяпер не проста расколатая — яна на парозе выбуху народнага гневу, — сцвярджалі ўвечары 29 кастрычніка ў эфіры "Беларусь 1", маючы на ўвазе пратэсты ў Польшчы. — Вось што бывае, калі замест клопату пра сваіх людзей бесцырымонна лезеш ва ўнутраныя справы іншай краіны [Беларусі. — Еўрарадыё] і падбухторваеш суседзяў на антыдзяржаўныя акцыі. На гэта сілы і грошы знайшліся? А ці хопіць розуму разабрацца ў сваёй запушчанай сітуацыі?

Апошнія дні дзяржпрапаганда часта апелюе да пратэстаў у Польшчы: маўляў, там і паліцыя рэагуе больш жорстка, і вялікія праблемы з легітымнасцю ўладаў. Але ці так гэта? Еўрарадыё разабрала асноўныя тэзы беларускай прапаганды і зрабіла фактчэк.
 

Тэза №1. У Польшчы крызіс легітымнасці, а Дуда сфальсіфікаваў выбары

Першым пра гэта сказаў Аляксандр Лукашэнка, хутка падхапілі і ўсе дзяржаўныя СМІ.

На ліпеньскіх выбарах прэзідэнта Анджэй Дуда перамог у другім туры і з мінімальнай перавагай у пару адсоткаў. Апаненту Рафалу Тшаскоўскаму не хапіла менш за паўмільёна галасоў. Што да парушэнняў падчас галасавання, дастаткова аднаго факта: да дзясяткаў тысяч палякаў, якія знаходзіліся за мяжой, проста не дайшлі выбарчыя дакументы. А такіх за мяжой было зарэгістравана якраз 500 тысяч. Маленькі промах? Няўжо выпадковы? — задаваліся пытаннем у эфіры дзяржТБ.

Што гэтым хочуць сказаць. У Польшчы "фальсіфікуюць" выбары, і пасля гэтага яны спрабуюць павучаць беларусаў, нягоднікі!

Што на самай справе. Адразу пасля выбараў Тшаскоўскі прызнаў паразу ад Дуды. Так, пазней ён падаў скаргі ў Вярхоўны Суд, але ж, у адрозненне ад апанентаў Лукашэнкі, “завярнулі” не ўсе скаргі Тшаскоўскага і не адразу. Суд пакінуў скаргі без разгляду, таму што каманда палітыка не прывяла доказаў фальсіфікацыі. Цяпер Тшаскоўскі працягвае выконваць абавязкі мэра Варшавы.
 

Тэза №2. Адна з прычын пратэстаў — "фальсіфікацыі"

Дуда перамог у Польшчы, сфальсіфікаваўшы выбары. Там нават адсотка перавагі не было. Сфальсіфікаваў. І адтуль усё пачалося. Яны хацелі стрэлкі перавесці на нас. А палякі не дурні, і там гэта ўсё пачалося, — сцвярджаў 29 кастрычніка Лукашэнка.

Тэза №3. Паліцыя жорстка разганяе пратэстоўцаў

У дапамогу паліцыі вывелі вайскоўцаў. З ужываннем сілы яны жорстка разганяюць дэманстрантаў. Пад ударамі сілавікоў — мужчыны, жанчыны, падлеткі. Паліцыя папярэджвае, што могуць быць зробленыя і больш жорсткія дзеянні, — падкрэсліваюць у эфіры АНТ.

Што гэтым хочуць сказаць. Маўляў, у Польшчы паліцыя дзейнічае больш жорстка, чым у Беларусі, таму не трэба скардзіцца.

Што на самай справе. Так, у Польшчы сапраўды ўжываюць сілу, але ж калі для гэтага ёсць важкія прычыны. Напрыклад, калі групоўка нацыяналістаў нападае на ўдзельніц жаночага маршу ці калі невядомыя кідалі ў паліцэйскіх камяні. Падчас гучнага разгону ў Варшаве таксама быў гвалт супраць паліцэйскіх. Былі і выпадкі нападу на храмы.

Так, паліцыя часам "перабірае меру" і ўжывае немэтазгодную сілу, але вялікай колькасці паведамленняў пра такія выпадкі няма. У адрозненне ад Беларусі, дзе ў пратэстоўцаў кідаюць гранаты і страляюць гумовымі кулямі проста за тое, што яны ходзяць па горадзе.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.