Знік былы палітвязень Андрэй Кудзік
![ Андрэй Кудзік
](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/362236022_1060483665360064_2461504802429153732_n.jpg.webp?itok=ZXZ9dHg7)
Андрэй Кудзік
У Вілейцы знік былы палітвязень Андрэй Кудзік. Ён не выходзіць на сувязь з 15 лютага, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
У лютым 2022-га года Андрэя прыгаварылі да 2 гадоў калоніі па "народным" артыкуле 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў ціктоку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.