Праграма па адраджэнні сельскай гаспадаркі Беларусі апынулася пад пагрозай

Пад пагрозай зрыву апынулася дзяржаўная праграма па адраджэнні і развіцці сельскай гаспадаркі Беларусі. Такую заяву зрабіў міністр эканомікі Мікалай Зайчанка. Праграма разлічаная на 2005-2010 гады. Аднак трывогу ва ўрадзе выклікаў правал, які назіраўся ў 2007 годзе, калі не былі выкананыя заданні па росце сельскагаспадарчай вытворчасці.

За апошнія тры гады супольны прырост яе аб’ёмаў склаў толькі 12,2% пры плане 20,5% на гэты перыяд. Зайчанка сцвярджае, што з заданнем не справілася ніводная вобласць, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі