Праграма "Час пакажа", прысвечаная Беларусі, выйшла на АНТ 25 лістапада
Беларускі тэлеканал АНТ 25 лістапада паказаў расійскую праграму "Час пакажа", прысвечаную Украіне і Беларусі.
Як паведамлялася раней, вядоўца праграмы пастаянна падкрэсліваў, што ў Беларусі можа здарыцца такі ж Майдан, як ва Украіне. Асаблівую раз'юшанасць у студыі выклікала кніга Алега Трусава, прысвечаная сярэднявечнай гісторыі Еўропы. Хаця, як выявілася, саму кнігу ніхто з прысутных не бачыў, а выказванні грунтаваліся на адной з прэзентацыяў, якую правёў гісторык.
У Беларусі праграму "Час пакажа" заўжды рэтранслююць на дзень пазней, чым у Расіі. Сёння яшчэ ў першай палове дня карэспандэнту Еўрарадыё казалі на АНТ, што не ведаюць, ці будуць паказваць скандальны выпуск у эфіры.