У эфіры АНТ з'явілася скандальнае ток-шоу "Час пакажа" пра Беларусь

У эфіры АНТ з'явілася скандальнае ток-шоу "Час пакажа" пра Беларусь

24 лістапада ў праграме "Час пакажа" ("Время покажет") на расійскім Першым канале абмяркоўвалі гісторыю Беларусі. Вядучы Арцём Шэйнін увесь час спрабаваў правесці паралелі паміж сітуацыяй у Беларусі і ва Украіне. А запрошаны ў студыю журналіст Сяргей Строкань заявіў, што абедзьве краіны "спрабуюць выкарыстоўваць гісторыю як кубік Рубіка, складаючы той пазл, які патрэбны".

"Час пакажа" выходзіць на Першым канале штодня з панядзелка па пятніцу. Таксама шоу паказваюць па беларускім тэлеканале АНТ, але не дзень у дзень, а з затрымкай. З якой — не ведаюць нават самі тэлевізіёншчыкі. "С затрымкай, так, але з якой — у нас інфармацыі няма. Таму, калі ў эфіры будзе ўчорашні выпуск — мы не падкажам. Што ў эфіры ёсць — то і ёсць, што пойдзе — то і паставім", — распавялі Еўрарадыё ў праграмнай дырэкцыі АНТ.

У выніку, трансляцыя шоу "Час пакажа" на АНТ адбылася на наступны дзень пасля яго выхаду на першым канале у 14:10 25 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі