Праект "Тузін. Немаўля" выйшаў на трайным DVD

Убачыў свел рэліз "Тузін. Немаўля". У трайны DVD, які рыхтаваўся 2 гады, увайшлі тры беларускія нямыя фільмы, агучаныя гуртамі Ilo&friends, Re1ikt і Сяргеем Пукстам.


"Праект цікавы тым, ў тым, што музыкі не проста суправадзілі фільм адвольнымі гукамі, а прапусцілі гэтыя стужкі праз сябе і нават узялі на сябе смеласць пракаментаваць з дапамогай музыкі тое, што адбываецца на экране. Таму гэты паказ можна разглядаць не як звычайную рэтраспектыву, а новы актуальны арт-праект", — кажа кіраўнік праекту "Тузін.Немаўля" Сяргей Будкін.


Жывая прэм'ера праекта, створанага музычным парталам Tuzin.fm і Падляшскай філармоніяй, сёлета адбылася ў Беластоку. Афіцыйная беларуская прэм’ера прайшла ў межах ХХ Міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", для якой Дзяржфільмафонд Расіі адмыслова прадаставіў усе тры фільмы на кінастужцы.


Цягам года ўдзельнікі праекту запісвалі сваю музыку да фільмаў на студыях у Мінску і Беластоку адмыслова для DVD-выдання. Афармленнем дыска заняўся Анатоль Лазар са студыі "Адліга". Тры дыскі з фільмам і музыкай упакаваныя ў бляшанку, стылізаваную пад каробку, дзе захоўвалі кінастужкі і выдадзеныя калекцыйным накладам.


У выданне таксама ўвайшоў фільм Яўгена Шапчыца "Tузін.Немаўля. В-side", у якім распавядаецца аб працы над праектам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі