Прадстаўнік "Наваросіі" абверг паведамленні пра гібель Ігара Безлера

Спікер парламента самаабвешчанай "Наваросіі" Алег Цароў абверг звесткі пра гібель Ігара Безлера-"Беса". Цароў заявіў, што Безлер жывы.

Разам з тым прадстаўнік так званай "ДНР" заявіў РБК, што пакуль не можа пацвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю. Служба бяспекі Украіны таксама заявіла, што пакуль няма доказаў гібелі Безлера. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 7 лістапада з украінскага боку з'явіліся звесткі пра ліквідацыю вядомага баевіка Ігара Безлера. Паведамлялася, быццам забілі яго расійскія спецслужбы за адмову падпарадкавацца расійскаму ваеннаму камандаванню. Таксама гаварылася, што Безлер меў намер пайсці на дамову з афіцыйным Кіевам. 

Фота — antikor.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі