Прадпрымальнікі просяць урад абвясціць надзвычайнае становішча праз каранавірус

Прадпрымальнікі просяць урад абвясціць надзвычайнае становішча праз каранавірус

Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва звярнулася з лістом да прэм’ер-міністра Сяргея Румаса і кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенкі.

Прадпрымальнікі прапаноўваюць прыняць меры супраць распаўсюду каранавіруса COVID-19. Яны ўхваляюць меры, ужо прынятыя Міністэрствам аховы здароўя. Але пры гэтым звяртаюць увагу, што шэраг сектараў эканомікі адчувае негатыўныя наступствы пандэміі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра турызм, грузаперавозкі, сферу паслуг і вытворчасць.

Канфедэрацыя прадпрымальніцтва прапаноўвае прыняць наступныя меры для падтрымкі прадпрымальніцтва і кампенсацыі стратаў:

— разгледзець магчымасць пераводу работнікаў на дыстанцыйную працу;

— замарозіць і адтэрмінаваць арэндную плату, аплату камунальных паслуг, доступу ў інтэрнэт і інш. у выпадку часовага невыкарыстання аб’екту нерухомасці;

— спрасціць парадак аказання спонсарскай дапамогі медустановам.

Арганізацыя прадпрымальнікаў просіць у самыя кароткія тэрміны стварыць пры ўрадзе працоўную групу, якая зоймецца распрацоўкай комплексу першачарговых захадаў. Прадстаўнікі арганізацыі гатовыя ўзяць актыўны ўдзел у сумеснай працы і выступіць у ролі каардынатара па зборы інфармацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі