Прадпрымальнікі плануюць правесці масавы мітынг на Кастрычніцкай плошчы

Актывісты прадпрымальніцкіх рухаў падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне 10 снежня агульнарэспубліканскага мітынгу пратэсту. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідэр грамадскага аб'яднання "Каардынацыйны савет прадпрымальнікаў Беларусі" Аляксандр Макаеў.

“Улада знішчае прадпрымальнікаў як клас. Гэта палітычнае рашэнне. На працягу гэтага года ўлады зрабілі немагчымай дзейнасць прадпрымальнікаў. Для нас цяпер самае галоўнае — гэта салідарнасць”.

Удзельнікі мітынгу збіраюцца пратэставаць супраць забароны ІП трымаць наёмных работнікаў акрамя блізкіх сваякоў.

Пры гэтым застаецца ў сіле абмежаванне колькасці работнікаў да трох чалавек. У адваротным выпадку ІП павінен перарэгістравацца ў прыватнае унітарнае прадпрыемства. Сёння лістапада завяршаецца тэрмін спрошчанага пераходу ІП у ПУП.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі