Прадпрымальнікі падалі заяўку на вулічную акцыю ў Мінску

Прадпрымальнікі падалі заяўку на вулічную акцыю ў Мінску

Індывідуальныя прадпрымальнікі падалі заяўку на правядзенне 15 лютага вулічнай акцыі на плошчы Бангалор у Мінску. Пра гэта было заяўлена на чарговым форуме прадпрымальнікаў, які праходзіць 1 лютага ў гатэлі "Пекін". Кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка заявіў, што на такі крок ІП пайшлі з-за таго, што ўлады "іх не чуюць". Раней Шумчанка выступаў супраць такіх акцый пратэсту. Апошнім часам стыхійныя сходы прадпрымальнікаў прайшлі ў розных гарадах краіны. Віцебскія ІП збіраліся ехаць пратэставаць у Мінск.

Нагадаем, з 1 студзеня, у адпаведнасці з дэкрэтам кіраўніка дзяржавы, індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі павінны рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Расійскія пастаўшчыкі, у якіх закупляюць тавар большасць беларускіх ІП, звычайна адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі альбо даюць фіктыўныя даведкі. У выніку прадпрымальнікаў штрафуюць, у іх канфіскуюць тавар. Таму, каб не трапіць пад штрафныя санкцыі, нямала ІП прыпыніла працу.

Прадпрымальнікі падалі заяўку на вулічную акцыю ў Мінску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі