Працягваецца аўкцыён па продажы БЧБ-сцяга, які ўзнялі ў Рызе падчас ЧС па хакеі

Працягваецца аўкцыён па продажы БЧБ-сцяга, які ўзнялі ў Рызе падчас ЧС па хакеі

Дабрачынны аўкцыён, на які выстаўлены БЧБ-сцяг, узняты ў Рызе падчас ЧС па хакеі, працягваецца, паведамляе Еўрарадыё. На сёння лот каштуе амаль 5 тысяч долараў.

Сродкі ад продажу пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

Нагадаем, мэр Рыгі Марціньш Стакіс і кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы з гербам "Пагоня" ў траўні 2021 года.

Стакіс патлумачыў свой учынак тым, што "сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі". Праз гэта ў дачыненні да Стакіса і Рынкевічса ў Беларусі завялі крымінальную справу за распальванне нацыянальнай варожасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі