Польскія візавыя цэнтры ўводзяць новыя правілы для беларусаў
![Цэнтр VFS, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/vfs-0404.jpg.webp?itok=rWfEqE5d)
Цэнтр VFS, ілюстрацыйнае фота / Яндэкс
Польскія візавыя цэнтры змяняюць правілы верыфікацыі для беларусаў. Цяпер для рэгістрацыі неабходна мець арыгінал пашпарта і ўключаную камеру.
Выглядае, што пацвярджаць асобу трэба будзе анлайн — асабіста і з уласным дакументам у руках, як у некаторых іншых сэрвісах.
"Кожнаму заяўніку неабходна будзе рэгістравацца індывідуальна, за выключэннем выпадкаў рэгістрацыі сям'і", — паведамляецца на сайце VFS Global.
Мяркуецца, што новыя меру дапамогуць знізіць нагрузку на сайт візавага цэнтра і абараніць яго ад рэгістрацыі праз ботаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.