Вы тут

Польскія памежнікі затрымалі 32 мігранты, больш за 600 развярнулі ў Беларусь

Большасць спроб парушэння мяжы была спыненая​ / twitter.com/Straz_Graniczna

Колькасць спробаў незаконнага пранікнення ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі не зніжаецца. У сераду польскія памежнікі казалі, што прадухілілі блізу 600 такіх спробаў, у чацвер іх было ўжо 633.

Затрыманыя 32 нелегальныя мігранты. 30 з іх — гэта грамадзяне Ірака, яшчэ двое — выхадцы з Сірыі. "Астатнія спробы былі спынены", распавялі ў памежнай службе Польшчы.

З пачатку кастрычніка польскія памежнікі прадухілілі ўжо больш за 12 тысяч спробаў парушэння мяжы.

На гэтым тыдні тэма нелегальнай міграцыі праз Беларусь у ЕС абмяркоўваецца на саміце лідэраў Еўрасаюза.

"Я чакаю, што беларускае пытаньне будзе закранутае, каб паглядзець, як спыніць гэтую непрымальную сітуацыю", казаў напярэдадні саміту высокапастаўлены прадстаўнік ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.