Польскія памежнікі паказалі плот, пабудаваны на мяжы з Беларуссю

Польскія памежнікі паказалі плот, пабудаваны на мяжы з Беларуссю. У відэароліку — патруляванне ўздоўж "герметычнага бар'ера". Памежнікі падкрэсліваюць, што, дзякуючы плоту, бяспека істотна ўзмоцнена.

Польшча пачала будаваць 5-метровы плот на мяжы з Беларуссю ў канцы студзеня. Да чэрвеня ён з'явіцца на працягу 186 кіламетраў. Прычынай узмацнення аховы мяжы стаў міграцыйны крызіс — нелегалы дагэтуль ідуць з Беларусі і нападаюць на польскіх памежнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.