Польшча пашырыць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі

Беларускі палітвязень Анджэй Пачобут / sb.by
Беларускі палітвязень Анджэй Пачобут / sb.by

Польшча пашырыць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў чацвер паведаміў міністр унутраных спраў Марыюш Каміньскі. Паводле яго слоў, у адказ на рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі, будзе пашыраны "чорны спіс".

"У сувязі з пастановай Сейма Польшчы па справе Анджэя Пачобута я даручыў падначаленым мне службам падрыхтаваць прапановы аб унясенні ў санкцыйны спіс новых асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі, адказных за рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі", напісаў Каміньскі ў Twitter.

Напярэдадні ў Гродне журналіст-палітвязень, актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Камісія сейма Польшчы заклікала ўвесці санкцыі супраць людзей, датычных да пераследу палякаў у Беларусі.

Таксама 9 лютага было аб'яўлена, што Польшча з пятніцы прыпыніць дзейнасць пункта пропуску "Баброўнікі" на мяжы з Беларуссю. Рашэнне тлумачыцца "меркаваннямі нацыянальнай бяспекі". Яно таксама падобнае на санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі