Польшча гатовая пазычыць Беларусі легендарны "круглы стол"

Польшча гатовая пазычыць Беларусі легендарны "круглы стол"

Гістарычны круглы стол, за якім напрыканцы 1980-х ішлі перамовы паміж польскай уладай і апазіцыяй, можа апынуцца ў Беларусі, перадае Радыё "Свабода". За ім могуць прайсці перамовы беларускай улады і апазіцыі, якія прапанаваў Іосіф Сярэдзіч падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 13 лютага.

Пра тое, што Польшча гатовая пазычыць Беларусі легендарную мэблю, заявіў Марэк Магяроўскі, прэс-сакратар польскага прэзідэнта Анджэя Дуды, у інтэрв'ю газеце "Rzeczpospilta".

З аналагічнай ідэяй 12 гадоў таму выступаў тагачасны прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі: падчас "аранжавай рэвалюцыі" ён заявіў, што можа пазычыць круглы стол украінцам.

Круглы стол у Польшчы паміж камуністычнымі ўладамі Польшчы і прафсаюзам "Салідарнасць" пачаўся ў лютым 1989 года. Пасля іх адбыліся часткова вольныя выбары ў краіне, на якіх упершыню апазіцыя атрымала месцы ў польскім парламенце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі