Вы тут

Плывец Ігар Бокій узяў трэці залаты медаль у Токіа

Ігар Бокій / Reuters

Беларускі плывец Ігар Бокій выйграў трэці залаты медаль на Паралімпіядзе ў Токіа.  Гэтым разам ён перамог на дыстанцыі 400 м вольным стылем.

Бокій выступае ў класе S13 — для спартоўцаў з дрэнным зрокам.

Агулам гэта 14-ы медаль Бокія, выграны на Паралімпіядах. Папярэднія 11 ён атрымаў у Лондане і Рыа-дэ-Жанэйра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.