Піраты наведаюцца ў Рыжскі заліў 30-га траўня

“Пірацкую станцыю” у Рызе наведаюць майстры драм-н-бэйсу з Велікабрытаніі, Германіі, Новай Зеландыі, Расіі, Эстоніі і Літвы.

Адкуль у Латвіі піраты і пры чым тут драм-н-бэйс?

Справа ў тым, што “Піратская станцыя” ― гэта грандыёзнае шоў, найвялікшы з вядомых чалавецтву драм-н-бэйс фэстаў. Удзельнічаюць у ім не толькі лепшыя дыджэі, але і акцёры, танцоры і нават каскадзёры. Ну і,канечне, аматары якаснай электоннай музыкі. Па ацэнках некаторых экспертаў, фэст “Pirate Station” трапіў у пяцёрку вядучых танцавальных падзей у свеце.

Адчуйце з намі ўнікальную атмасферу “Пірацкай станцыі”! Прамыя ўключэнні з фэсту можна будзе пачуць у вечаровым эфіры Еўрарадыё 30 траўня!

“Пірацкая станцыя” налічвае каля ста тысяч гледачоў, і гэтая лічба бесперапынна павялічваецца. Так сваю гісторыю фестываль распачаў у Піцеры. Поспех быў ашалямляльны, а таму хутка “піраты” захапілі Маскву, Самару, Навасібірск і Екацерынбург. Пасля ― Кіеў і Талін. На гэтым тыдні першы раз за сем год сваёй гісторыі “Пірацкая Станцыя” пройдзе ў Рызе!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі