Пінчук Антон Уласавец устанавіў рэкорд Беларусі - забіў 700-ы гол за кар'еру

700 галоў за сваю спартовую кар’еру забіў нападаючы пінскай матабольнай каманды “Аўтамабіліст” Антон Уласавец. Юбілейны мяч уляцеў у вароты сталічнай каманды “Заря”. Столькі разоў вароты супернікаў не браў яшчэ ніхто з беларускіх матабалістаў.
Адзначым, што Антон Уласавец больш за 10 год з’яўляецца лідэрам пінскай каманды і зборнай Беларусі па матаболе.

Матабол здаўна папулярны ў Пінску. На мясцовым стадыёне ўжо тры разы праходзілі чэмпіянаты Еўропы па гэтым відзе спорту, а цяпер праходзіць чэмпіянат Усходнееўрапейскай лігі з удзелам каманд з Беларусі, Украіны і Літвы.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі