Першыя фотаздымкі дзяцей Джолі і Піта прададзеныя за $14 млн

Амерыканскі часопіс People і брытанскі Hello выкупілі правы на публікацыю першых фотаздымкаў двайнятак знакамітай галівудскай пары Анджэліны Джолі і Брэда Піта. Фотаздымкі Нокса Леона і Вів'ены Мрашлеліны амерыканцы змогуць убачыць у панядзелак 4 жніўня.

Калі ж гэта змогуць зрабіць брытанцы, пакуль не вядома. Абодва часопісы заплацілі па 7 млн дол. за права першымі апублікаваць фотаздымкі зорных дзяцей.

Як паведамляюць бацькі двайнятак, атрыманыя грошы будуць перададзеныя на дабрачынныя мэты — так жа, як і атрыманыя за публікацыю фатаграфій іх першай дачкі Шыла Нувель, якая нарадзілася ў траўні 2006 года ў Намібіі.

Нагадаем, тады часопіс People заплаціў за здымку 5 млн дол.

Як паведамлялася, Джолі нарадзіла двайнят — хлопчыка і дзяўчынку — 12 ліпеня гэтага года ў французскай клініцы ў Ніцы.

Са з'яўленнем двайнят лік дзяцей, якіх выхоўвае зорная пара, вырасла да шасці. Трое з іх прыёмныя — шасцігадовы камбаджыйскі хлопчык Мэдакс, чатырохгадовы в'етнамец Пэкс і трохгадовая эфіёпская дзяўчынка Захара.

Нагадаем, заходнія эксперты прагназавалі, што вартасць першых фотаздымкаў будучых двайнят галівудскай актрысы Анджэліны Джолі можа дасягнуць сумы ў $10 млн.

Фота: www.sqd.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі