Першы эпізод "Дома цмока" ўстанавіў новы рэкорд HBO
![Першы эпізод "Дома цмока" ўстанавіў новы рэкорд HBO](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/faj4_rjvuaahpvv.jpg.webp?itok=f6JePv_w)
Першы эпізод "Дома цмока" ўстанавіў новы рэкорд амерыканскага тэлеканала HBO. Ён сабраў самую вялікую аўдыторыю для новага серыяла — толькі ў ЗША каля 10 млн. Цяпер аналітыкі разважаюць, ці ўдасца HBO утрымаць у далейшым такую аўдыторыю.
Асновай для "Дома цмока" стала кніга Джорджа Марціна "Полымя і кроў". Падзеі ў новым серыяле адбываюцца на тым самым выдуманым кантыненце Вэстэросе, але прыкладна за дзве сотні гадоў да "Гульні тронаў". Асноўная сюжэтная лінія — грамадзянская вайна паміж двума галінамі дома Таргарыенаў.
Dracarys #HouseoftheDragon #HOTD pic.twitter.com/UnuNH7VcjJ
— out of context house of the dragon (@oochotd) August 22, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.