Першы беларускі чэмпіянат па мужчынскім стрыптызе ў "Night Star" (фота)

12 лістапада ў клубе "Night Star" вызначалі лепшага прафесійнага мужчынскага выканаўцу стрыптызу (у рамках першага чэмпіянату Беларусі па стрыптызе). Перад гледачамі, дакладней, глядачкамі і журы выступілі адзінаццаць танцораў з Мінску і Брэста.  Кожны ўдзельнік паказаў дзве праграмы, а чацвёрка фіналістаў правяла паміж сабой "батлы" — імправізацыі пад незнаёмую музыку. У журы ўвайшлі прафесійныя беларускія танцоры стрыптызу.

































Танцоры (у парадку выхаду на сцэну):
1. Слай (28 гадоў, танчыць больш за 7 гадоў, Мінск).
2. Дэнджэр (21 год, танчыць больш за 1 год, Мінск).
3. Агат (24 гады, танчыць больш за 3 гады, Мінск).
4. Экстазі (34 гады, танчыць больш за 8 гадоў, Мінск).
5. Ніксэль (21 год, танчыць больш за 2 гады, Мінск).
6. Долтан (21 год, танчыць больш за 3 гады, Мінск).
7. Дзікун (21 год, танчыць больш за 3 гады, Мінск).
8. Крэйзи (26 гадоў, танчыць больш 3 гадоў, Менск).
9. Дзін (22 гады, танчыць больш за 2 гады, Мінск).
10. Алекс (28 гадоў, танчыць больш за 7 гадоў, Мінск).
11. Віктар Бавіні (28 гадоў, танчыць больш за 3 гады, Брэст). Віктар пасля свайго выступу станчыў з удзельнікам балета "Candy Men" Вадзімам Ванюховым.

1-е месца заняў Алекс.
2-е месца — Ніксэль.
3-е месца — Экстазі.

У наступную сераду адбудуцца выступы прафесійных калектываў, а 29 лістапада -- непрафесійных танцораў, а таксама будзе вызначаны лепшых харэограф-пастаноўшчык эратычнага танца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі