Перамовы кантактнай групы па Данбасе ў Мінску

Удзельнікі перамоваў заязджаюць у двор Дыпсервіса МЗС, не выходзячы да журналістаў.

Пра гэта з месца падзеяў паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук.

Невядома, ці будзе па выніку перамоваў выхад удзельнікаў кантактнай групы да прэсы.

Тое, што сярод украінскіх удзельнікаў сённяшніх мінскіх перамоваў названы Віктар Медвядчук, не азначае, што ён замяняе Леаніда Кучму.

У беларускай сталіцы зноў збярэцца кантактная група для абмеркавання сітуацыі на Данбасе.

Аб сваім жаданні праводзіць перамовы без прысутнасці СМІ беларускаму боку заявілі ўдзельнікі кантактнай групы.

Трохбаковая кантактная група збярэцца ў беларускай сталіцы 24 і 26 снежня.

Мяркуецца, што на іх будзе абмяркоўвацца абмен палоннымі і "рэжым цішыні".