Вы тут

Перад самітам у Пецярбургу Назарбаеў затэлефанаваў Лукашэнку

Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў. Фота з архіву president.gov.by

4 снежня кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў затэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка

Яны абмеркавалі будучы парадак дня самітаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), якія пройдуць 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу.

Акрамя таго, Лукашэнка і Назарбаеў пагаварылі пра найбольш актуальныя пытанні ў супрацоўніцтве Беларусі і Казахстана.

Дарэчы, на сайце кіраўніка Казахстана паведамляецца, што сёння Назарбаеў тэлефанаваў таксама Уладзіміру Пуціну і Сааранбаю Жээнбекаву — прэзідэнтам Расіі і Кыргызстана.