Перад прыездам Лукашэнкі Брэст "зачышчаюць" ад грамадскіх актывістаў

Перад прыездам Лукашэнкі Брэст "зачышчаюць" ад грамадскіх актывістаў

Вядомых у Брэсце грамадскіх актывістаў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна ўлады хочуць прыбраць з горада на час святкавання 100-годдзя горада, перадае Радыё "Свабода". 

Святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў пятніцу, 6 верасня. Менавіта на гэты дзень Кабанава выклікаў да сябе на размову пракурор Бярэзінскага раёна, а Пятрухіна выклікаюць у Пінск міліцыянты — як сведку.

Пракурор патлумачыў Кабанаву што ідзе пракурорская праверка адміністрацыйнай справы, якую на яго пачалі, а потым спынілі міліцыянты. "Тлумачыў пракурору, што нават не ведаю, што была за справа. Усё роўна выклікаюць. Давядзецца заўтра быць у Бярозе. Відавочна, улады не хочуць, каб мы заставаліся ў Брэсце", — каментуе выклік Кабанаў.

Пятрухіна выклікаюць як сведку па ягонай жа заяве пра тое, што ў Пінску на непатрэбных месцах віселі абвесткі. "Я калі бачу дзе графіці, якое лічу непатрэбным, ці якія аб’явы неналежныя, пішу заяву ў міліцыю. Бо змагаюся за чысціню горада. Звычайна міліцыянты адразу задаюць пытанне, ці бачыў сам, хто гэта зрабіў. Відаць, і заўтра будуць пра тое ж распытваць, хоць дзеля гэтага выклікаць у іншы горад зусім не трэба — дастаткова апытаць праз тэлефон", — удакладняе актывіст.

Кабанаў расказаў, што на дзень, калі ў Брэсце пачнецца святкаванне тысячагоддзя горада, у суды і міліцыю пад рознымі нагодамі выклікалі яшчэ пяць актывістаў, якія пратэставалі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Паводле некаторых звестак, у адзін з дзень святкавання ў Брэст прыедзе Аляксандр Лукашэнка.

Перад прыездам Лукашэнкі Брэст "зачышчаюць" ад грамадскіх актывістаў
Сяргей Пятрухін / З архіва Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі