Вы тут

Перад новым годам праваахоўнікі канфіскавалі ў беларусаў больш за 7 млн петард

Фота мае ілюстрацыйны характар​

Напярэдадні новага года супрацоўнікі міліцыі зафіксавалі 418 фактаў незаконнага абароту піратэхнічных сродкаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў начальнік упраўлення аховы правапарадку ГУАПП МГБ МУС Дзмітрый Кур'ян.

"Было канфіскавана 7 мільёнаў петард, за дадзеныя парушэнні складзена больш за 340 адміністрацыйных пратаколаў".

З 31 снежня па 1 студзеня аператыўнікі выявілі 27 выпадкаў нанясення цялесных пашкоджанняў з прычыны неасцярожнага абыходжання з піратэхнікай, працягвае Кур'ян. Паводле яго слоў, у мінулым годзе лічба была такой самай, а найбольшая колькасць траўмаў зафіксаваная ў Гомельскай вобласці — там іх было 7.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 2.01: