Пенсійны ўзрост у Беларусі павялічыўся на шэсць месяцаў
![Пенсійны ўзрост у Беларусі павялічыўся на шэсць месяцаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1f0bd67175682506a9331c86c3ad5007.jpg.webp?itok=MeGGs-Kw)
Пенсійны ўзрост у Беларусі з 1 студзеня 2021-га павялічыўся на шэсць месяцаў. Мужчыны цяпер могуць выйсці на пенсію ва ўзросце 62,5 года, жанчыны — 57,5 года, паведамляе ТАСС.
Павышэнне пенсійнага ўзросту ў нашай краіне праходзіць з пачатку 2017-га. У адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі, штогод дадаюцца шэсць месяцаў. Цяперашняе павышэнне не апошняе. Вынікам рэформы стане павышэнне ў 2022 годзе пенсійнага ўзросту для мужчын з 60 да 63 гадоў, а для жанчын — з 55 да 58 гадоў.
![Пенсійны ўзрост у Беларусі павялічыўся на шэсць месяцаў](/sites/default/files/paragraphs/image/pu.png)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.