Пажар у цэнтры Мінска тушылі дзевяць ратавальніцкіх машынаў

Пажар у цэнтры Мінска тушылі дзевяць ратавальніцкіх машынаў

10 чэрвеня ў 9:47 мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у дзесяціпавярховым будынку па вуліцы Кальварыйскай, 4. Як распавядала Еўрарадыё, моцны дым мінакі заўважылі на гаўбцы сёмага паверху.

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што гаўбец на сёмым паверсе ахоплены полымем. Выявілася, што пажар пачаўся на гаўбцы і потым часткова пранік у кухню.

У 10:04 работнікі МНС лакалізавалі пажар, а ў 10:11 ліквідавалі яго. Пацярпелых пры здарэнні няма.

На пажары працавалі дзевяць адзінак тэхнікі, у тым ліку дзве аўталесвіцы. Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі