Пажар на сметніку ў Барысаве тушылі пяць гадзін

Пажар на сметніку ў Барысаве тушылі пяць гадзін

30 траўня каля 9-й гадзіны вечара ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў Барысаве на палігоне бытавых адкідаў загарэлася смецце, паведамляе прэс-служба МНС

Плошча пажару на сметніку, калі туды прыбылі ратавальнікі, склала 2 га (агульная плошча палігона складае 24 га).

Ратавальнікі разам з супрацоўнікамі прадпрыемства тушылі пажар больш за 5 гадзін. У гэтым былі задзейнічаныя 13 адзінак тэхнікі і 32 чалавекі: 23 работнікі МНС, 5 аўтацыстэрнаў і штабны аўтамабіль ратавальнікаў, а таксама бульдозер, пагрузчык, 3 самазвалы, 2 палівамыйныя машыны прадпрыемствы і 9 яго работнікаў.

Пажар быў ліквідаваны ў 3.29. 

Мяркуецца, што яго прычынай было неасцярожнае абыходжанне з агнём. Пацярпелых няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі