Павышэнне пенсій у Беларусі пад пагрозай

На пенсіі

На пенсіі / unsplash.com

Павышэнне пенсій у Беларусі пад пагрозай, бо не хапае працоўнай сілы. Такім меркаваннем у інтэрв’ю “Позірку” падзялілася экспэртка даследчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна.

Яна адзначыла, што чалавечы рэсурс — неад’емная частка эканамічнага працэсу, а Беларусь губляе працоўную сілу не першы год.

— Калі гэтага рэсурсу становіцца менш, калі ён у дэфіцыце, як у Беларусі, то ўзнікаюць праблемы і ў сферы вытворчасці, і ў сферы паслуг. У выніку гэта абмяжоўвае магчымасці росту таго ж ВУП, — гаворыць экспертка.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, на канец 2021 года на рынку працы было 92 тысячы вакансій, 2022-га — 95 тысяч, 2023-га — амаль 135 тысяч.

Анастасія Лузгіна нагадвае, што сённяшнія работнікі забяспечваюць пенсіянераў.

— Калі работнікаў становіцца менш, зніжаецца аб’ём адлічэнняў у ФСАН, які і так дэфіцытны. Цяпер дзяржава пераразмяркоўвае рэсурсы і закрывае гэты мінус. Калі праблема захаваецца, гэта значна паменшыць магчымасці павышэння пенсій у намінальным выражэнні і захавання іх суадносін да сярэдняй заработнай платы на ўзроўні 40%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі