Паводка падтапіла дамы, масты і дарогі ў 33 раёнах Беларусі
![Падтапленні, сакавік 2024 года](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/pavodka-0703-1.jpg.webp?itok=FeUCEgq7)
Падтапленні, сакавік 2024 года / прэс-служба МНС
Паводка і падтапленні фіксуюцца на тэрыторыі 33 раёнаў ва ўсіх шасці абласцей Беларусі, паведамляе прэс-служба МНС.
Цяпер падтопленымі застаюцца 170 прыватных жылых дамоў, 34 падвалы, 753 прыватныя падворкі, 259 гаспадарчых пабудоў, 55 участкаў аўтамабільных дарог, 172 іншыя будынкі (дачныя і нежылыя дамы) і сем мастоў.
Работнікі МНС, як паведамляецца, штодня манітораць змены ў абстаноўцы, абследуюць дамы ў зонах падтапленняў і вызначаюць прычыны з'яўлення вады, дзе пражываюць людзі.
![Паводка падтапіла дамы, масты і дарогі ў 33 раёнах Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/pavodka-0703-2.jpg.webp?itok=MPf5HWkS)
Падтапленні, сакавік 2024 года / прэс-служба МНС
![Паводка падтапіла дамы, масты і дарогі ў 33 раёнах Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/pavodka-0703-3.jpg.webp?itok=9lDuPUaM)
Падтапленні, сакавік 2024 года / прэс-служба МНС
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.