Паўфінальны матч турніру ў Брысбене з удзелам Сасновіч пакажуць у жывым эфіры

Паўфінальны матч турніру ў Брысбене з удзелам Сасновіч пакажуць у жывым эфіры

Паўфінальны матч тэніснага турніру ў аўстралійскім Брысбене з удзелам Аляксандры Сасновіч пакажуць у жывым эфіры. Трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак у 8:00 у пятніцу, 5 студзеня. Як вядома, саперніцай беларускі будзе Анастасія Севастава з Латвіі, 16-я ракетка свету. Сасновіч займае ў рэйтынгу WTA 88-е месца.

На турніры ў Брысбене Сасновіч пачала выступленне з кваліфікацыі. У першым раўндзе яна перамагла амерыканку Джулію Босерап — 6:1, 6:4, у другім — аўстралійку Ізабэль Уолас — 6:3, 6:1, у трэцім — расіянку Паліну Монаву — 3:6, 7:5, 6:2. У 1/16 фіналу беларуская тэнісістка выйграла ў 11-й ракеткі свету Крысціны Младзенавіч з Францыі — 1:6, 6:3, 7:5, у 1/8 фіналу — у 34-й ракеткі свету Анэт Контавейт з Эстоніі — 1:6, 7:6, 6:3, у чвэрцьфінале перамагла францужанку Алізэ Карнэ (яна займае ў рэйтынгу 38-ю пазіцыю) — 3:6, 6:2, 6:3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі