Пасольства Ізраіля ў Беларусі абвяргае інфармацыю, што амбасадар адкліканы

Пасольства Ізраіля ў Беларусі абвяргае інфармацыю, што амбасадар гэтай краіны Зееў Бен-Ар’е адкліканы на радзіму для кансультацый. Паводле яго версіі, амбасадар Ізраіля разам з сям’ёй 17 кастрычніка паехаў на адпачынак.

Нагадаем, пасля выказванняў Аляксандра Лукашэнкі 12 кастрычніка падчас сустрэчы з расійскімі журналістамі пра Бабруйск і габрэяў, вельмі рэзка адрэагавала міністр замежных справаў Ізраіля Цыпі Ліўні.

Амбасадар Ізраіля ў нашай краіне Зееў Бен-Ар’е выказаў “здзіўленне і шкадаванне” выказваннямі прэзідэнта Беларусі ў адрас габрэяў.

У Мінск амбасадар Ізраіля мусіць вярнуцца 25 кастрычніка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі