Пасол Расіі ухваляе рашэнне Нацбанка Беларусі перайсці на плаваючы курс рубля

Пасол Расіі ухваляе рашэнне Нацбанка Беларусі перайсці на плаваючы курс рубля

Рашэнне Нацбанка пра пераход на плаваючы курс — правільнае. З такой заявай па тэлеканале СТВ выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Сурыкаў: "Рашэнне Нацбанка Беларусі аб пераходзе на плаваючы курс — гэта правільнае рашэнне. Мабыць, сур'ёзных хваляванняў чакаць нельга".

Дыпламат адзначыў, што ў Расіі прагназуюць сярэднегадавы курс у 63,3 расійскага рубля за долар у 2016 годзе. На яго думку, на такую лічбу будзе арыентавацца і беларускі бюджэт.

Сурыкаў выказаў меркаванне, што курс расійскага рубля і далей будзе вагацца, але сур'ёзнае падзенне ўжо скончылася. Хаця расійская валюта па-ранейшаму залежыць ад коштаў на нафту, але і гэты паказчык не будзе істотна вагацца, кажа амбасадар. Ён лічыць слушнымі разлікі беларускіх і расійскіх эканамістаў, што сярэднегадавы кошт на нафту ў 2016 годзе будзе каля 50 долараў за барэль.

Акрамя таго, амбасадар мяркуе, што не будзе і заўважных ваганняў курсу беларускага рубля ў наступным годзе. Аднак ён параіў не чакаць і істотнага эканамічнага росту ва ўсім свеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі